«Беларуская нацыянальная памяць» заклікае беларусаў узняць нацыянальныя сцягі


19 верасня будзе адзначацца гадавіна надання статусу дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-беламу сцягу і гербу “Пагоня”. Лідар арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец заклікае ў гэты дзень узняць нацыянальныя сцягі не толькі ў Беларусі.

{movie}Зварот БНП на Дзень Сьцяга і Герба |left|6277{/movie}“Звяртаюся да беларусаў, якія цяпер за мяжою. Большасць краінаў падтрымліваюць змаганне беларускага народу за незалежнасць, таму не будзе вялікаю праблемаю звярнуцца да ўладаў гэтых краінаў, гарадоў, каб там таксама былі ўзнятыя бел-чырвона-белыя сцягі”, – гаворыцца ў звароце “Беларускай нацыянальнай памяці” – арганізацыі беларусаў, што месціцца ў Польшчы.

Анатоль Міхнавец паведаміў “Белсату”, што з такою просьбаю арганізацыя звернецца да ўладаў Варшавы.

belsat.eu

Стужка навінаў