Допінг у ежу Астапчук дадаў ейны трэнер


Ён прызнаўся ў гэтым антыдопінгаваму агенцтву.

Пра тое, што допінг у ежу штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук дадаў ейны трэнер Аляксандр Яфімаў, паведаміў 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла.

Паводле яго, Яфімаў зрабіў гэта 30 ліпеня – пасля таго, як спартоўка прайшла допінг-кантроль па міжнароднай лініі. Ванхадла запэўніў, што антыдопінгавае агенцтва мае прызнанні Яфімава. Ён сказаў, што да ўчынку яго падштурхнула няўпэўненасць у добрым выніку на Алімпіядзе.

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва паводле вынікаў расследавання рэкамендавала дыскваліфікаваць Яфімава на чатыры гады, Надзею Астапчук – на адзін год.

belsat.eu

Стужка навінаў