Да магічных $ 500 засталося зусім трошкі?


Паводле Аляксандра Лукашэнкі, цяпер сярэдні заробак у Беларусі – “крыху большы за $ 470”, і да канца года краіна “гарантавана выйдзе” на $ 500 сярэдняга заробку.

{movie}Лукашэнка абяцае заробкі ў $ 500|left|6274{/movie}Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас нарады з урадам і кіраўніцтвам Нацбанку. Паводле прагнозаў, агучаных Лукашэнкам, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павысяцца на 17,5 %.

“Аднак варта проста сказаць, што сёння гэтыя вынікі нас ужо не задавальняюць. Бо не вырашаны шэраг праблемаў, якія істотна стрымліваюць дынамічнае развіццё краіны”, – цытуе Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Лукашэнка не задаволены тэмпамі росту ВУП, які паводле афіцыйнай статыстыкі складае 103 %, хоць планавалася, што гэты паказнік складзе не менш як 105,5 %. Кіраўнік краіны заклікаў чальцоў ураду і кіраўнікоў аблвыканкамаў “увесці татальную мабілізацыю кадраў дзеля вырашэння пазначаных пытанняў”.

belsat.eu

Стужка навінаў