Сяргей Філімонаў: Якой будзе «Відзьмо-невідзьмо» на «Белсаце»?


Шчырае інтэрв’ю з аўтарам праграмы “Відзьмо-невідзьмо” на “Белсаце” – пра палітыку, тэлебачанне і шоу-бізнес.

{movie}Сяргей Філімонаў у “Гарачым каментары”|left|6275{/movie}“Гэты сезон у нас будзе дваццаты, юбілейны. Я рабіў розныя праграмы – ажно да нейкіх эканамічных аглядаў, мы нават здымалі фільмы пра мэблевыя камбінаты, мы здымалі фабрыкі. Але ж “Відзьмо-невідзьмо” – гэта тое, што захавалася ў памяці людзей, і першыя чатыры выданні гэтага сезону будуць прысвечаныя рэтраагляду таго, што адбывалася летась. Такі спрэсаваны агляд усіх падзеяў за 2011–2012 гады, калі мы не працавалі ў беларускім дзяржаўным эфіры”, – падзяліўся творчымі планамі з гледачамі “Белсату” Сяргей Філімонаў.

Першае выданне “Відзьмо-невідзьмо” з’явіцца на “Белсаце” 11 верасня а 19:30. Праграму можна будзе паглядзець не толькі жыўцом праз спадарожнік, але і ў інтэрнэце падчас он-лайн трансляцыі.

“Калі мы прыехалі ў Варшаву на “Белсат” і пазнаёміліся з тым, што тут адбываецца, магу сказаць, што я такой творчай атмасферы не сустракаў на беларускім тэлебачанні з канца 1990-х”, – гаворыць аўтар легендарнай праграмы.

На відэа – поўнае інтэрв’ю з Сяргеем Філімонавым у “Гарачым каментары”.

belsat.eu

Стужка навінаў