Ці верыце вы, што ваш голас нешта вырашае?


“Сумленныя ці не сумленныя выбары? Якая розніца, калі дэпутаты нічога не вырашаюць?” – гаворыць удзельніца апытання ў Магілёве.

Ці збіраецеся вы ісці на выбары? Ці верыце, што ваш голас нешта вырашае? З такімі пытаннямі журналісты “Белсату” звярнуліся да жыхароў Магілёва. Рэспандэнты трапіліся актыўныя – шмат хто спрабаваў у свой час звярнуцца да народнага абранніка, каб вырашыць свае праблемы. Але ці быў плён?

{movie}Апытанне: ці верыце, што ваш голас нешта вырашае?|left|6273{/movie}“Дэпутатаў ніякай працы не бачу. Я не раз звяртаўся да дэпутатаў, яны аднекваюцца, кажуць: пішыце паперкі. А колькі можна пісаць паперкі, калі паўсюль даюць фармальныя адказы?” – абураецца наступны апытаны.

Нямала і тых, хто ідзе на выбары паводле інерцыі. Ці верыце ў сумленнасць дэпутатаў? “Трэба верыць, – кажа мужчына. – Чаму? Ну, трэба ж неяк удасканальвацца. Трэба неяк паляпшацца нам самім, і агульнаму жыццю, агульнаму фону. Агульны клімат нашага быцця…” Напрыканцы размовы ён прызнаўся, што ягоны голас “вырашае толькі нешта”.

belsat.eu

Стужка навінаў