Знік мастак Алесь Пушкін


«Пасля суду я паехаў дадому, а Алесь Пушкін вырашыў прайсціся з карцінаю тым шляхам, якім планаваў, але яму тады перашкодзілі міліцыянты. Гэта было прыкладна у 17:30, больш мы яго не бачылі», – паведаміў «Белсату» Уладзімір Шульжыцкі, грамадскі актывіст са Смаргоні.

У мясцовым аддзяленні міліцыі заяўляюць, што мастака Алеся Пушкіна яны не затрымлівалі.

Нагадаем, 2 верасня мастакі суполкі «Пагоня» Валянцін Варанішчы, Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін разам з мясцовымі актывістамі зладзілі акцыю ўшанавання ўгодкаў нараджэння Расціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падполля рэгіёну ў пасляваенныя гады.

На ўсіх удзельнікаў акцыі склалі пратаколы аб несанкцыянаваным шэсці (арт. 23.34 КаАП РБ). 3 верасня аднаго з затрыманых, Алеся Цырункова, аштрафавалі на 1 млн руб. Астатнія запатрабавалі адвакатаў, і таму суддзя прыняла рашэнне перанесці суд на 10 верасня. Суд над Алесем Пушкіным мае адбыцца 24 верасня.

belsat.eu

Стужка навінаў