Гомель: мастацтва выйшла на вуліцу. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/3sQflHYfE7A
{movie}Гомель: мастацтва выйшла на вуліцу. Агляд падзеяў культуры|left|6262{/movie}Гомель напярэдадні зрабіўся пляцоўкаю для музыкаў, рамеснікаў, мімаў і артыстаў усіх жанраў. Тут прайшоў фестываль вулічнага мастацтва, на якім наведнікі маглі прасякнуцца культураю з розных эпохаў. Хтосьці прывёз у Гомель старыя беларускія традыцыі.

ГАНЧАР:
«Як я кажу, гэтаму «цэптару» больш за 6 тысяч гадоў. Калі «Zepter» мае 50 гадоў, то гэта 6 тысячаў. Каб смачна есці і добра піць, трэба глінаю карыстацца».

Хтосьці граў на скрыпцы, нагадваючы часы росквіту класічнае музыкі. А нехта згадваў эпоху СССР – відавочна, гэты выступ зладжаны не без удзелу афіцыйнага кіраўніцтва Гомлю.

На шчасце, на вуліцах гораду знайшлося месца не толькі для піянераў, але і для мастакоў, і для байкераў. А ахвотныя маглі павучыцца ірландскім і бальным танцам – словам, каму што бліжэй.

Іншыя тэмы: у Менску прайшла трэцяя «Фотасушка». Ва Украіне ажыўляюць «спячую прыгажуню».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары