У Першамайскім раёне злодзей скраў 7 палак каўбасы


31-гадовы беспрацоўны жыхар Менску, раней асуджаны за крадзяжы, вырашыў скрасці каўбасу. Для гэтага ён прыйшоў у краму на вул. Кузьмы Чорнага і пад выглядам пакупніка пачаў выбіраць. Ён браў каўбасу, разглядаў і клаў адну на прылавак, а другую – хаваў пад сваё адзенне, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Трэба сказаць, што прадавачкі неўзабаве звярнулі ўвагу на незвычайнага кліента. Адна з іх паклікала злодзея. Той у адказ нецэнзурна аблаяў працаўніцу крамы і накіраваўся да выхаду з каўбасою пад кашуляю. Прадавачка кінулася за ім, прыгразіўшы выклікаць міліцыю, але той збег.

Працаўнікі міліцыі затрымалі злодзея ў выніку вышуку. Вось толькі скрадзеную каўбасу ён ужо паспеў прадаць на бліжэйшым рынку. Шкода, нанесеная краме, склала 7 палак каўбасы найвышэйшага гатунку, агульны кошт якой – 450 тыс. руб.

Цяпер злодзею пагражае штраф або адміністратыўны арышт.

belsat.eu

Стужка навінаў