Някляева ўзнагародзілі прэміяй за грамадзянскую мужнасць


Намінацыю адмыслова ўвёў расейскі фонд імя Віктара Астаф’ева.

Некамерцыйная арганізацыя “Дабрачынны фонд імя Віктара Астаф’ева” трэці год уручае прэміі найлепшым літаратарам: паэтам, празаікам і драматургам. Намінацыі “За грамадзянскую мужнасць” раней не было.

Паводле эксперта фонду, чальца Расейскага ПЭН-цэнтру і Саюзу расейскіх пісьменнікаў, паэта Антона Нячаева (Краснаярск), узнагарода – гэта падтрыманне Някляева, які цяпер застаецца ў няволі. “Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць нашага калегу”, – заявіў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары