Ірына Халіп: Па сігнале «нашых б’юць» у журналістаў узнікае салідарнасць


Па сігнале «нашых б’юць» у журналістаў узнікае салідарнасць, а ў міліцыянтаў, наадварот, узнікае жаданне схавацца. Пра гэта кажа журналістка Ірына Халіп. Як першую, так і другую тэндэнцыю яна заўважыла падчас зняволення. Застаючыся пад наглядам сілавых структураў, Ірына марыць, каб у журналістыцы ўсё-ткі было лёгка і весела.

Чацвёра нашых

Ірына Халіп – адна з чатырох беларускіх журналістаў, якія цяпер зазнаюць найбольшыя рэпрэсіі з боку беларускай дзяржавы. Апроч яе гэта Андрэй Пачобут, супраць якога пачалі крымінальную справу за абразу прэзідэнта; фатограф Антон Сурапін, які мае статус падазраванага паводле справы аб «плюшавым дэсанце»; і сябра БАЖ Павел Севярынец, які адбывае «хімію» за ўдзел у Плошчы-2010.

Ірына Халіп таксама пацярпела за Плошчу. Яна мае адтэрмінаваны прысуд, які будзе пераглядацца ў чэрвені 2013 г. Цяпер пасля 22:00 яна павінна быць дома. За гэтым сочаць участковы, патрульныя міліцыянты і працаўнікі дэпартаменту аховы.

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, які адзначаецца ў свеце з 1958 г., паслужыў нагодаю для сустрэчаў сябраў БАЖ з пацярпелымі ад рэжыму калегамі.

{movie}Ірына Халіп пра салідарнасць журналістаў|left|6257{/movie}Калі нашых б’юць

Пра журналісцкую салідарнасць Ірына кажа ў дваравых тэрмінах «нашых б’юць». Журналістка параўноўвае ступень падтрымання ў сваім цэху і сярод міліцыянтаў: падчас яе зняволення ахоўнікі ды адміністрацыя дзівіліся, што за Ірыну Халіп калегі стаяць гарою, калі ў іх саміх адзіная рэакцыя на пагрозу бліжняму – схавацца.

Праслухоўванне тэлефона, узлом электроннай пошты, тэлеграмы з пагрозамі – пра гэтыя ды іншыя выпрабаванні лёсу і прафесіі Ірына Халіп расказала ў інтэрв’ю «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў