Вяскоўцы напісалі Лукашэнку: Мы за байкот


Жыхары вёскі Стаўры (Аршанскі раён) напісалі адкрыты ліст прэзідэнту.

У ім вяскоўцы заявілі, што збіраюцца байкатаваць выбары, бо “страцілі давер да ўладаў”. Паводле прэс-службы БХД, яны скардзяцца на тое, што замест поля на месцы былой фермы вырасла 2,5 гектары быльнягу. І згадваюць іншыя праблемы: няма дарогаў, каб пад’ехаць да дамоў, а аварыйныя дрэвы не пілуюць, што можа прывесці да трагічных наступстваў. За ўсё гэта, паводле аўтараў ліста, адказваюць Бабініцкі сельсавет і Аршанскі райвыканкам.

“У сувязі з вышэйпададзеным наш давер да мясцовых уладаў і дэпутатаў усіх узроўняў у апошні час згублены. Калі ў найбліжэйшы час нашыя праблемы, якія мусяць развязаць мясцовыя ўлады, не будуць вырашаныя, мы не бачым мэтазгоднасці ўдзелу ў планаваных выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў звароце вяскоўцаў на імя Аляксандра Лукашэнкі.

У вёсцы жыве 41 пенсіянер.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары