Рэха Дня гораду: чатыры суды ў Менску


Цэнтральны суд пакараў сясцёр Паўлоўскіх. У Маскоўскім і Кастрычніцкім разгледзяць справы актывістаў “Zмены” Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава адпаведна.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, Алене і Людміле Паўлоўскім далі па Br 2 млн. штрафу. Дзяўчат затрымалі 8 верасня, калі яны зрабілі надпіс “Жыве Беларусь” на дошцы для абвестак на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай вуліцаў сталіцы. Дзяўчат даставілі ў Цэнтральны РУУС, а пасля іх адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Іх вінавацяць паводле двух артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу: псаванне маёмасці ды дробнае хуліганства.

Учора сталіца афіцыйна святкавала 945-годдзе з дня заснавання.

Актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!” на Акрэсціна правялі цэлыя выходныя. Абодвух затрымалі 7 верасня на месцы жыхарства. Суд Маскоўскага раёну не змог на падставе міліцэйскіх пратаколаў абвінаваціць лідара “Zмены” Паўла Вінаградава ў дробным хуліганстве і адправіў іх на дапрацаванне. Паводле таго ж артыкулу будуць судзіць і Аляксандра Арцыбашава.

5 верасня затрымалі і на наступны дзень асудзілі на 7 дзён арышту сябра хлопцаў са “Zмены” Ягора Віняцкага. 6 верасня ў офісе “Гавары праўду!” прайшоў ператрус.

belsat.eu

Стужка навінаў