Жахлівая аварыя ў Камянецкім раёне: пяць чалавек загінулі


Аварыя адбылася 8 верасня а 22:40 на другім кіламетры аўтадарогі Пясчатка – Камянец – Шарашэва.

Кіроўца аўтамабіля BMW-320 (1988 года нараджэння, жыхар гораду Высокае) на закругленні дарогі не выбраў бяспечнай хуткасці руху і не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам. BMW з’ехаў у правы па ходу кювет і некалькі разоў перакуліўся.

У выніку ДТЗ загінулі ўсе пяцёра пасажыраў. У іх ліку дзяўчаты 1996 і 1995 гадоў нараджэння, маладыя людзі 1988 і 1987 гадоў нараджэння. Усе яны жыхары Камянецкага раёну. Асоба пятага загінулага высвятляецца.

Кіроўца BMW з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, унутранае брушное кровазліццё» шпіталізаваны ў Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Чатырох пасажыраў выкінула з аўтамабіля, і яны загінулі на месцы аварыі. Дзяўчыну 1996 года нараджэння дасталі з транспартнага сродку і даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла.

На гэты час высветлена, што кіроўца быў цвярозы і што толькі ён быў прышпілены рэменем бяспекі.

belsat.eu

Стужка навінаў