Як менчукі адзначылі Дзень гораду


Жыхары і госці беларускай сталіцы адсвяткавалі Дзень гораду – 945 гадоў з моманту першага згадвання Менску ў «Аповесці мінулых гадоў».

Каля ратушы адбыўся паказ «жывых» скульптурных кампазіцыяў Уладзіміра Жбанава ў шоу «Жывая скульптура». Святочныя імпрэзы праходзілі на вул. Рэвалюцыйнай і Камсамольскай, дзе рэканструявалі гарадскі побыт XIX ст., а ў дворыках арганізавалі музычныя і тэатральныя выступленні, майстар-класы па народным мастацтве, выставы мастакоў, рамесныя кірмашы і г. д.

На пляцоўцы каля кафедральнага сабору адбыўся дзіцячы пленэр у межах праекту «Мастак і горад», прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Да ўвагі менчукоў і гасцей сталіцы былі выступы на шматлікіх канцэртных пляцоўках.

belsat.eu

Стужка навінаў