Алесь Лагвінец: На ўчастках, дзе галасы лічылі, Лукашэнка не перамог


“Рэальна, прынамсі ў Менску, але я думаю, што і па ўсёй краіне, Лукашэнка не набіраў больш за 40–45% галасоў”, – заявіў у інтэрв’ю “Белсату” палітолаг Алесь Лагвінец.

Такія лічбы эксперт называе, абапіраючыся на афіцыйныя вынікі выбараў на шэрагу менскіх участкаў для галасавання. “Гэта ўчасткі, дзе былі сумленныя чальцы камісіяў і яны паўплывалі на ўсю ўчастковую камісію, каб тыя сапраўды палічылі вынікі выбараў, – кажа Алесь Лагвінец. – У прыватнасці, гэта ўчастак №49 у Ленінскім раёне, участак №104 у Маскоўскім раёне, участак №57 у Кастрычніцкім раёне, участак №49 у Цэнтральным раёне – усе гэтыя участкі далі больш-менш рэальны вынік”.

Паводле Алеся Лагвінца, у большасці выпадкаў на выбарчых участках бюлетэні ніхто не лічыў. “Іх проста перакладалі са стосу ў стос і потым “падганялі” патрэбныя лічбы, адпаведна спушчаным “зверху” адсоткам. Гэтым лічбам няма даверу”, – падкрэсліў палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў