Юрыя Данькова вінавацяць у стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй


Уладальніку “Dankoff Club” пагражае ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Менску Аляксандр Герасімаў.

Паводле ягонай інфармацыі, пракуратура сталіцы санкцыянавала ўзяцце Данькова пад варту.

4 верасня ў “Dankoff Club” праводзіўся ператрус іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, заведзенай у канцы жніўня Следчым камітэтам на мастацкага кіраўніка і адміністратара клубу. Ім інкрымінуецца тое, што з 2006 г. яны давалі памяшканні ў клубе для занятку прастытуцыяй.

Пра ператрус у “Dankoff Club” паведаміў відавочца, сустаршыня камітэту ў абарону правоў зняволеных “Над бар’ерам” Цімафей Дранчук. Ён зайшоў у кавярню клубу прыкладна а 15.45 і бачыў, як працаўнікі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю МУС, якія з’явіліся адразу за ім, паказалі Данькову нейкі дакумент. Пры гэтым, паводле Дранчука, працаўнікі адмовіліся паведаміць Данькову, паводле якой крымінальнай справы і ў сувязі з чым ён затрыманы. Затым яны сталі шукаць панятых для выняцця дакументаў і папрасілі наведнікаў выйсці.

“Dankoff Club” – адзін з найбуйнейшых забаўляльных цэнтраў Менску, куды ўваходзяць казіно “Dankoff Club”, стрыптыз-клуб “Vенеция”, рэстарацыя і SPA-салон “For Men”.

У 2001 г. Юрый Данькоў удзельнічаў у выбарах прэзідэнта, але не змог падаць у Цэнтрвыбаркам неабходнай для вылучэння кандыдатам колькасць подпісаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары