Генпракуратура хоча разабрацца з «Жаўнерамі Ярмошынай»


https://youtu.be/6M7tkpDbyVg
Сяргея Калякіна – аднаго з ініцыятараў праекту, які вывучае склад выбарчых камісіяў, – сёння двойчы выклікалі на размову ў Генеральную пракуратуру.

Праект “Гавары праўду!” прааналізуе склад выбаркамаў усіх узроўняў, што працавалі на працягу апошніх пяці электаральных кампаніяў. Назва праекту адсылае да ліпеньскага інтэрв’ю старшыні Цэнтрвыбаркаму, калі яна хвалілася дасягненнямі беларускай дэмакратыі ды назвала сябе і прадстаўнікоў выбарчых камісіяў “жаўнерамі Радзімы”, якія “не думаюць, а проста выконваюць загад кіраўніцтва краіны”.

У пракуратуры ў Калякіна пыталіся, ці не збіраецца ён асабіста распаўсюджваць інфармацыю пра чальцоў выбарчых камісіяў, і ці не парушае праект права на ахову асабістых звестак гэтых людзей. {movie}Сяргей Калякін пра вызавы ў Генпракуратуру|right|6236{/movie}

“У мяне склалася ўражанне, што яны не асабліва разумеюць сутнасці праекту. Тое, што там будзе апублікавана, ёсць у вольным доступе”, – зазначыў Сяргей Калякін.

Паводле палітыка, варта чакаць рэакцыі праваахоўнікаў на ініцыятыву “Гавары праўду!”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары