“Птушкі” Насты Манцэвіч выклікалі спрэчную рэакцыю публікі. Агляд падзеяў культуры.


Бурную рэакцыю ў літаратурных колах Беларусі выклікала дэбютная кніга „Птушкі” маладой беларускай паэткі і пісьменніцы Насты Манцэвіч. Аўтарка ўчора прэзентавала яе публіцы – у амаль хатняй абстаноўцы яна прачытала шэраг твораў са зборніку і падпісала кнігу ахвотным.

НАСТА МАНЦЭВІЧ, ПІСЬМЕННІЦА, ПАЭТКА:
“Я не ўспрымаю свае тэксты і сябе як адно цэлае. Я разумею розніцу паміж мною і тэкстамі. Але тым не менш я разумею, што гэта я іх напісала, і што метафарычна і фігуральна выказваючыся, гэта мой дзіцёнак”.

Першы „дзіцёнак” Насты атрымаўся неадназначным – хтосьці ад яго ў захапленні, а хтосьці раскрытыкаваў „Птушкі” за некалькі мацерных выразаў і рэалістычныя эратычныя сцэны. Што ж да формы твораў, то ў зборнік уключаныя як аповесці, так і вершы.

ПАВЕЛ АНЦІПАЎ, РЭДАКТАР КНІГІ:
“Гладка аповеды ў яе перацякаюць у вершы, бо ў аповедах у яе ёсць свая адрозная інтанацыя”.

Сама ж аўтарка цвердзіць, што часу цяпер мае досыць, і што час гэты марнаваць яна не збіраецца.

Іншыя тэмы: у Берліне выставілі славутую дыяраму Карла Шынкеля. Арганізатары фестывалю ў Албаніі сумясцілі кіно з ежаю.

belsat.eu

Стужка навінаў