Павел Вінаградаў застанецца на Акрэсціна


Як паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook-у ягоная жонка Святлана, Суддзя Хаткевіч зацягваў разгляд справы і а 17.45 адаслаў яго на дапрацоўку. Ужо пасля закрыцця суда стала вядома, што Паўла павязуць на Акрэсціна.

Вінаградаў быў затрыманы сёння а 7-ай раніцы – да яго дадому прыйшлі працаўнікі міліцыі, каб завезці ў пастарунак. “На пытанне, на якой падставе яго затрымліваюць, нічога не патлумачылі. Сказалі: “Вы самі ўсё разумееце, прыязджайце ў суд”, – гаворыць Святлана Вінаградава, жонка затрыманага.

Паводле Святланы Вінаградавай, затрыманне звязанае з заўтрашнім святкаваннем Дня гораду ў Менску. “Перад кожным святам, перад прыездам высокапастаўленых асобаў Пашу ды іншых хлопцаў затрымліваюць, гэта ўжо сталася нормаю. З гэтым трэба змагацца, але я пакуль не бачу шляхоў”, – гаворыць Святлана.

Таксама вядома, што ўвечары міліцыянты ля пад’езду ягонага дому арыштавалі іншага актывіста “Zмены” Аляксандра Арцыбашава.

belsat.eu

Стужка навінаў