Таджыкістан не спяшаецца ў Мытны саюз


Таджыкістану не трэба спяшацца з далучэннем да Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, мяркуе пасол Таджыкістану ў нашай краіне Казідаўлат Каімдодаў. Паводле дыпламата, у выпадку ўваходжання ў Мытны саюз Таджыкістан страціць 400–500 млн долараў. «А гэтыя грошы трэба спачатку знайсці», – заявіў Каімдодаў.

«Мы заўсёды гаворым, што стварэнне таго або іншага саюзу не павінна нікому нанесці шкоду. Мы павінны быць да гэтага гатовыя», – падкрэсліў дыпламат на прэс-канферэнцыі ў Менску 7 верасня.

Казідаўлат Каімдодаў адзначыў, што цяпер Таджыкістан не мае агульных наземных межаў з краінамі Мытнага саюзу. «Але калі будзе вырашанае пытанне аб уваходжанні Кыргызстану ў МС, то ў нас з’явіцца агульная мяжа», – сказаў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары