Самая вялікая жанчына на Зямлі з’явілася ў Англіі. Агляд падзеяў культуры


У Англіі з’явілася скульптура, пабачыць якую можна толькі з вышыні птушынага палёту. Праца Чарлза Джэнкса ўяўляе з сябе ландшафтную скульптуру жанчыны. Памеры гэтай дамы сапраўды ўражваюць: яе рост 400 метраў – гэта самая вялікая выява чалавека на Зямлі. Назва твору таксама доўгая – “Нортамбэрландыя”. Створаная яна з камянёў, зямлі і горнае пароды непадалёк найбуйнейшай у Англіі шахты. І хоць, паводле стваральніка скульптуры, ягоны твор нічога не азначае і паказвае „проста жанчыну”, феміністкі ўжо ўбачылі ў “Нартамбэрландыі” дыскрымінацыю жанчын.

Іншыя тэмы: у “Большом” тэатры гасцюе міланская “La Scala”. Прэм’еры фільмаў у беларускіх кінатэатрах.

belsat.eu

Стужка навінаў