Ці накіруюць справу Бяляцкага ў Страсбур?


У Вільні грамадскія актывісты працягваюць судзіцца з Міністэрствам юстыцыі Літвы з-за Алеся Бяляцкага.

Кіраўнік згуртавання беларускай моладзі Літвы Валерый Савянкоў ужо год спрачаецца з Міністэрствам юстыцыі. Ягоная спрэчка пачалася пасля таго, як Вільня раскрыла рахункі Алеся Бяляцкага і перадала гэтыя звесткі беларускім спецслужбам. Як стала вядома пазней, тое ж зрабіла і пракуратура Польшчы. Савянкоў патрабуе, каб гэтыя звесткі былі афіцыйна ануляваныя. Учора прайшло судовае паседжанне ў апошняй інстанцыі – Віленскім акруговым адміністратыўным судзе.

Паводле Савянкова, калі б Міністэрства юстыцыі Літвы адклікала інфармацыю аб рахунках Бяляцкага ў літоўскіх банках, гэта пазбавіла б справу Бяляцкага ўсёй юрыдычнай базы, на падставе якой кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” атрымаў 4 з паловаю гады турмы. Аднак пазіцыя літоўскага Мінюсту хутчэй не дазваляе разлічваць на такі вынік. {movie}Валерый Савянкоў пра судовы працэс|right|6217{/movie}

“Ад іх патрабуецца вельмі простае дзеянне: паслаць у Міністэрства юстыцыі Беларусі, можа, у Вярхоўны Суд Беларусі такую паперу, у якой яны тую інфармацыю прызнаюць недакладнаю, адклікаюць яе і просяць справу Бяляцкага перагледзець у судзе”, – паведамляе Валерый Савянкоў.

У судзе прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Літвы настойваюць на тым, што віленскія грамадскія дзеячы не маюць права без даверанасці самога Бяляцкага абараняць яго ў судзе. Пры гэтым ад афіцыйных каментароў літоўскія чыноўнікі адмовіліся. Прадстаўнікі ж “Вясны” з дыпламатычных прычынаў вырашылі ўстрымацца ад працэсу супраць літоўскага Міністэрства юстыцыі. Канчатковае рашэнне ў справе абвесцяць 17 верасня. У выпадку адмоўнага рашэння пазоўнік плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека.

belsat.eu
https://youtu.be/4SGn8L7J4JE

Глядзі таксама
Каментары