Беларусы Варшавы адсвяткуюць Дзень беларускай вайсковай славы


8 верасня ў Варшаве адбудзецца шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Воршаю, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай нацыянальнай памяці.

{movie}Анатоль Міхнавец: каб памяталі нашых Герояў |left|6212{/movie}Арганізатары заклікаюць прыходзіць на святкаванне з нацыянальнаю сімволікаю. Пачатак – а 13:00 каля помніка Дэ Голю.

8 верасня 1514 г. ваяры Вялікага княства Літоўскага перамаглі маскоўскае войска. З боку ВКЛ выступілі каля 30 тыс. чалавек, сілы праціўніка былі значна большыя – 80 тыс. У гонар гэтае перамогі адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы, што праўда, дзяржава гэтае свята ігнаруе.

belsat.eu

Стужка навінаў