Уладзімір Пуцін – «альфа-журавель»


Навіна пра тое, што Уладзімір Пуцін можа ачоліць у палёце зграю белых жураўлёў, сталася для інтэрнаўтаў нагодаю для кпінаў з кіраўніка Расеі. Тым не менш, Пуцін узняўся ў неба разам з жураўлямі на адмысловым дэльтаплане.

{movie}Пуцін узначаліў клін жураўлёў.|left|6209{/movie}Палёты на дэльтаплане разам з жураўлямі на паўвыспе Ямал – гэта частка навуковай праграмы для захавання гэтага віду. Уладзімір Пуцін выступаў у ролі важака жураўлёў, што выраслі ў няволі. Птушкі мусяць прызвычаіцца ляцець за дэльтапланам, і пазней дасведчаны пілот павядзе зграю на зімоўку ў Цэнтральную Азію.

Уладзімір Пуцін падняўся на дэльтаплане ў паветра разам з адным з навукоўцаў. Напярэдадні ў інтэрнэце з’явіліся паведамленні, што ў межах навуковага эксперыменту прэзідэнту Расеі давядзецца прымацаваць крылы, падобныя на жураўліныя, і нават дзюбу. Але на практыцы хапіла белага камбінезона – жураўлі сапраўды прынялі Пуціна на дэльтаплане за свайго і паляцелі следам за ім.

Калі для інтэрнаўтаў гэтая падзея сталася нагодаю для жартаў, то некаторыя навукоўцы падтрымліваюць ініцыятыву Пуціна, дзякуючы якой прыцягнутая ўвага да праблемы змяншэння папуляцыі белых жураўлёў.

belsat.eu

Стужка навінаў