Лідзіі Ярмошынай не хапае электаральнай энергіі


Старшыню Цэнтрвыбаркаму грызуць трывогі з-за слабой актыўнасці сёлетняй перадвыбарчай гонкі.

Сёння Лідзія Ярмошына зноў выказала заклапочанасць млявасцю кандыдатаў на дэпутацтва ды іхным нежаданнем “раскрыцца” перад народам. “Хацелася б, каб кандыдаты ў дэпутаты больш актыўна ішлі да выбарнікаў, дэманстравалі свае якасці”, – заявіла чыноўніца журналістам.

Паводле яе, агітацыйная кампанія праходзіць не вельмі актыўна, хоць на гэтых парламенцкіх выбарах зарэгістравалі на 100 кандыдатаў больш, як на папярэдніх. Ярмошына паўшчувала тых кандыдатаў, якія не хочуць займацца вулічнай агітацыяй. У прыватнасці, паведаміла чыноўніца, з усіх кандыдатаў толькі 73 падалі заяву на правядзенне перадвыбарчых пікетаў, з іх каля 40 – у Менску.{movie}Ярмошына: Кандыдаты занадта млявыя|right|6197{/movie}

Ярмошына падкрэсліла, што не ўсе кандыдаты нават замовілі свае друкаваныя агітацыйныя матэрыялы.

У Гарадзенскай вобласці, як падала старшыня ЦВК, дэбаты не адбудуцца ні ў воднай з акруг. У правядзенні дэбатаў лідаруе зноў сталіца: тут яны пройдуць у 14 акругах. У Берасцейскай ды Віцебскай вобласцях, сказала Ярмошына, дэбаты адбудуцца ў васьмі акругах, у Магілёўскай – у пяці, у Менскай і Гомельскай – у дзвюх.

Пра млявую выбарчую кампанію ў Беларусі Лідзія Ярмошына заяўляла яшчэ ў ліпені. Тады старшыню ЦВК непакоіла малая колькасць ініцыятыўных групаў ад прэтэндэнтаў на кандыдацтва.

belsat.eu

Стужка навінаў