Ці правільна, што Беларусь не выдае Бакіевых?


Генеральная пракуратура нашай краіны адмовіла Кыргызстану ў выдаванні Жаныша Бакіева, малодшага брата зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Беларускі бок лічыць, што Жаныша пераследуюць не праз патройнае забойства, а праз палітычныя матывы.

А раней Бішкек неаднаразова звяртаўся з просьбаю выдаць і старэйшага Бакіева, які прыбыў у Менск на асабістае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. На гэтыя звароты Беларусь таксама адказвала адмоваю.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Менску, як яны ставяцца да таго, што ў нашай краіне знаходзяць прытулак забойцы і былы дыктатар. {movie}Ці слушна, што не выдаем Бакіевых?|right|6195{/movie}

Меркаванні падзяліліся. Некаторыя цалкам згаджаліся з кожным рашэннем, прынятым прэзідэнтам Беларусі. Іншыя мяркуюць, што гэта своеасаблівая інвестыцыя ў будучыню. Магчыма, хтосьці “прытуліць” і самога Лукашэнку ў свой час?

Падрабязнасці – у відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў