Атмасфера страху апанавала Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Агляд падзеяў культуры.


Трывога, страх і нават жах – эмоцыі, што пануюць у класічных нямецкіх стужках 20-х гадоў: “Мэтропаліс”, „Кабінет доктара Каліґары”, „Насфэрату”, “Сімфонія жаху” ды іншых. Натхніўшыся гэтымі фільмамі, беларускія мастакі інтэрпрэтавалі іх у сваіх працах – аб’ектных інсталяцыях і карцінах. Вынік прэзентавалі ўчора ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

У праекце «EXIT-II» узялі ўдзел як папулярныя творцы, такія як Вольга Сазыкіна, так і тыя, хто толькі пачынае выказваць сябе пры дапамозе мастацтва. Выстава працягнецца да 15-га верасня.{movie}Агляд падзеяў культуры (05.09.2012)|right|6196{/movie}

Іншыя тэмы: у Менску праходзіць кангрэс бібліятэкараў. Скульптура, прысвечаная марам, паўстала ў Бразіліі.

belsat.eu

Стужка навінаў