Прыднястроўе адзначыла Дзень незалежнасці


Абраны ў леташнім снежні прэзідэнт сепаратысцкай рэспублікі Яўгеній Шаўчук падчас урачыстых імпрэзаў заявіў, што хоць незалежнасць Прыднястроўя і не прызнаецца, але насамрэч гэта рэальная дзяржава, якая цалкам кантралюе сваю тэрыторыю.

Людзі , якія жывуць тут, выказалі сваю ўласную волю, прыдняпроўскі народ самастойна прыняў рашэнне пра сваю дзяржаву і вызначыў свой палітычны лёс“, – падкрэсліў кіраўнік краіны.

Рэспубліка, дзе пераважае расейскамоўнае насельніцтва, дэ-юрэ адносіцца да Малдовы, хоць у 1992 годзе пасля кароткачасовай вайны краіна заявіла пра самастойнасць. Канфлікт распачаўся на этнічнай глебе і ўжо цягам двух дзесяцігоддзяў перабывае ў замарожаным стане.

Прыднястроўе да сённяшняга дня не прызнанае самастойнаю дзяржаваю на міжнародным узроўні. Эканоміка краіны абапіраецца на расейскае фінансавае падтрыманне, а Крэмль па-ранейшаму ўтрымлівае каля 1500 вайскоўцаў на памежнай паласе ўздоўж ўсходняй мяжы Малдовы з Украінаю.

Падчас рэферэндуму 2006 года 97 % прыднястроўцаў выказаліся за поўнае адарванне ад Малдовы і далучэнне да Расеі. Масква, аднак, ніколі не ўхваляла такой ідэі, бо Прыднястроўе не мае з Расеяй непасрэднай мяжы.

Мы ўдзячныя, што расейскія войскі застаюцца на нашай {movie}Парад на Дзень незалежнасці ў Прыднястроўі|right|6176{/movie}тэрыторыі і бяруць удзел у міратворчых аперацыях. Гэтых войскаў, аднак, вельмі мала, і яны не ўяўляюць аніякай ваеннай пагрозы для любой з суседніх краінаў Прыднястроўя – ці то Украіна, ці нават Малдова, ці Румынія“, – лічыць прыднястроўскі прэзідэнт.

Паводле меркаванняў палітолагаў, гэтая спрэчка не вырашыцца ў бліжэйшай будучыні. Малдова ўзяла курс на еўраінтэграцыю, што не вітаецца ў Прыднястроўі, бо гэта азначае аддаленне ад Расеі. У сваю чаргу сама сепаратысцкая рэспубліка не можа паглыбіць інтэграцыі з Масквою.{movie}Прэзідэнт Прыднястроўя: Незалежнасць – гэта выбар|right|6177{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў