Уладальніка «Dankoff Club’у» Юрыя Данькова затрымалі


Яго падазраюць у «стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй».

Данькова змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУСу Менгарвыканкаму. Высвятляецца датычнасць Данькова да здзяйснення іншых злачынстваў.

Сёння, 4 верасня, у «Dankoff Club’е» праводзіўся ператрус ды іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні мастацкага кіраўніка і адміністратара «Dankoff Club’у». Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года прапаноўвалі памяшканні ў клубе для прастытуцыі.

Пра ператрус у «Dankoff Club’е» паведаміў сведка, сустаршыня камітэту абароны правоў зняволеных «Над бар’ерам» Цімафей Дранчук. Ён зайшоў у «Dankoff Club» прыкладна а 15:45 і бачыў, як працаўнікі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю МУС паказалі Данькову нейкі дакумент. Пры гэтым, паводле Дранчука, спецслужбоўцы адмовіліся паведаміць Данькову, паводле якой крымінальнай справы і ў сувязі з чым яго затрымліваюць. Затым яны сталі шукаць панятых для вымання дакументаў і папрасілі наведнікаў сысці.{movie}Цімафей Дранчук пра затрыманне Данькова|right|6175{/movie}

Паводле Дранчука, затрыманне Данькова наўпрост звязанае з жаданнем забраць у таго клуб і перадаць у рукі «больш сур’ёзных людзей». Не выключаецца, што справа вакол клубу звязаная з грамадскаю пазіцыяй Данькова.

У 2001 годзе Юрый Данькоў удзельнічаў у выбарах прэзідэнта, але не змог падаць у ЦВК неабходнай для вылучэння на кандыдата колькасці подпісаў.

«Dankoff Club» – адзін з найбуйнейшых забаўляльных цэнтраў Менску, куды ўваходзяць казіно «Dankoff Club», стрыптыз-клуб «Vенеция», рэстаран «Dankoff Club», спа-салон «For Men».

belsat.eu

Стужка навінаў