Студэнты патрабавалі беларускамоўнага навучання «вясёлкавымі» літарамі


Учора ў Менску на плошчы Якуба Коласа прайшла адмысловая студэнцкая акцыя.

У цэнтры беларускай сталіцы каля помніку класіка сабраліся некалькі дзесяткаў маладых людзей, якія трымалі ў руках плакаты з літарамі ў колерах вясёлкі.

Моладзь утварыла з літараў адмысловую складанку з патрабаваннем: «Хочам вучыцца па-беларуску». Падобныя акцыі ўжо ладзіліся ў Беларусі ў 2004–2006 гадах.



На першую з іх у 2004 годзе сабраліся каля 200 чалавек, былі затрыманні. Пасля акцыяў зазвычай праводзяцца студэнцкія бардаўскія канцэрты ў парку Янкі Купалы.

belsat.eu

Стужка навінаў