«Подзвіг Эмамалі Рахмона». Кнігу пра таджыкскага дыктатара пераклалі на беларускую


У Менску адбылася прэзентацыя кнігі “Подзвіг Эмамалі Рахмона”, прысвечанай кіраўніку Таджыкістану, аўтары – Ато Хамад і Леанід Чыгрын.

Наклад выдання, перакладзенага на беларускую мову, – усяго 500 асобнікаў, і прачытаць пра подзвіг таджыкскага кіраўніка беларусы змогуць толькі ў бібліятэках. “У кнізе, перакладзенай на беларускую мову, ясна апісаная роля Прэзідэнта краіны Эмамалі Рахмона ва ўнутраных дасягненнях Таджыкістану і пабудове збалансаванай шматвектарнай палітыкі”, – прыводзіць словы першага намесніка старшыні Выканаўчага камітэту СНД Уладзіміра Гаркуна прэс-служба выканкаму.

Эмамалі Рахмон кіруе Таджыкістанам з 1994 г. З гэтага часу пра кіраўніка краіны выдалі некалькі кніг, у тым ліку пад такімі красамоўнымі назвамі, як “Эмамалі Рахмон – ратаўнік нацыі”, “Эмамалі Рахмон – год, роўны стагоддзю” і “Эмамалі Рахмон – заснавальнік міру і нацыянальнага адзінства”.



belsat.eu

Стужка навінаў