Малдоўскія камуністы ізноў цягнуць краіну ў Мытны звяз


Аднак падтрымання гэтая ініцыятыва не знаходзіць.

Камуністы запатрабавалі склікаць 13 верасня пазачарговае пасяджэнне парламента, на якім прапануюць вынесці пытанне аб арганізацыі і даце правядзення рэферэндуму аб уваходжанні Малдовы ў ЕўрАзЭс і Мытны саюз.

Найбліжэйшымі днямі ПКРМ унясе ў парламент адпаведны зварот ад дэпутатаў партыі, а таксама законапраект па гэтым пытанні.

Раней Цэнтральная выбарчая камісія краіны рашэннем шасці з дзевяці сваіх членаў адхіліла ініцыятыву Сацыял-дэмакратычнай партыі Малдовы па арганізацыі рэспубліканскага заканадаўчага рэферэндуму аб далучэнні краіны да дагавораў аб заснаванні Еўразійскай эканамічнай супольнасці і стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза.

Камісія, вывучыўшы на працягу двух тыдняў 232 тыс. подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку правядзення рэферэндуму, якія падала ініцыятыўная група, прызнала 197 тыс. фіктыўнымі. Неабходны мінімум для правядзення рэферэндуму складае 200 тыс. подпісаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары