Плошча Пікадылі ператварылася ў цыркавую арэну. Агляд падзеяў культуры


Адна з самых вядомых плошчаў Еўропы ператварылася ў гіганцкую цыркавую арэну! Нечувана прыгожае шоу на лонданскай Пікадылі прэзентавала 250 цыркачоў з 17-ці краінаў. Каляровая імпрэза прайшла ў межах фестывалю “Лондан-2012”, які стартаваў яшчэ ў чэрвені.

БОЎРЫС ДЖОНСАН, МЭР ЛОНДАНУ:
“Гэта дом цырку: Лондан даў свету цырк каля 250-ці гадоў таму. Гэта шанец для людзей, каб захапіцца гэтаю прастораю так, як раней гэтага яшчэ не было, і, канешне, каб ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць тут, у Ўэст-Эндзе”.{movie}Агляд падзеяў культуры (03.09.2012)|right|6148{/movie}

Разынкаю нядзельнага шоу стаўся выступ французскай трупы, які мог падавацца боем падушкамі на вышыні. Паветраныя гімнасты рассыпалі на публіку паўтары тоны пер’я. Але пух прыбяруць, і шоу працягнецца – прынамсі яшчэ тыдзень. Фестываль “Лондан-2012” будзе працаваць да наступнай нядзелі.

Іншыя тэмы: 114-я «Навінкі» шакавалі публіку. У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці прайшоў Дзень беларускае пісьменнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў