У Смаргоні на акцыі памяці затрымалі мастакоў


Творцы ішлі па Смаргоні з партрэтамі дзеяча антыкамуністычнага падполля Расціслава Лапіцкага.

Мастакі ўдзельнічалі ў малебне за Расціслава Лапіцкага, што адбыўся ў смаргонскай праваслаўнай царкве. Падчас малебну былі асвечаныя партрэты Лапіцкага.

Удзельнікі акцыі з царквы накіраваліся да помніка Францішку Багушэвічу, дзе затрымаліся прыкладна на 20 хвілінаў.

Калі шэсце пачало адыходзіць ад помніка, мастакоў спыніла міліцыя.

Былі затрыманыя творцы са Смаргоні Валянцін Варанішча і Уладзімір Шульжыцкі, а таксама чальцы суполкі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў і Алесь Пушкін.

У 1948–1949 гг. у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах Расціслаў Лапіцкі стварыў антыкамуністычную моладзевую падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія ўлёткі. Пасля раскрыцця арганізацыі яе сябраў, у тым ліку непаўналетніх, саслалі ў ГУЛАГ, а Расціслава Лапіцкага расстралялі.

belsat.eu

Стужка навінаў