Грыбаўскайце заклікала не хлусіць пра «плюшавы дэсант»


Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце мяркуе, што літоўскія спецслужбы павінны падаць грамадству ўсю праўду пра шведскі дэсант мядзведзікаў.

«Інцыдэнт я падзяліла б на дзве часткі: перасячэнне літоўскай мяжы і тое, што адбывалася на тэрыторыі краіны. Перасячэнне мяжы расследуюць, інфармацыю прадставяць грамадству і шведскай паліцыі. Але […] не трэба хлусіць – не давядзецца казаць дурасці і выкручвацца», – падкрэсліла Грыбаўскайце.

Літоўскія спецслужбы, як і беларускія, спачатку адмаўлялі факт незаконнага перасячэння паветранай мяжы Літвы і Беларусі ды падавалі шмат супярэчлівай інфармацыі пра палёт шведскага самалёта.

Лёгкаматорны самалёт са шведскім экіпажам з працаўнікоў PR-кампаніі «Studio Total» з плюшавымі мядзведзікамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцаю 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна 1,5 гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінаю Менску больш за 800 цацак з цыдулкамі ў падтрыманне дэмакратыі ў Беларусі.

Пасля гэтай акцыі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў пагражаць Літве. Між іншым, ён заявіў: «Літве мала не падасца».

belsat.eu

Стужка навінаў