Лаўроў: Жыхары без грамадзянства ў Балтыі – ганьба для Еўразвязу


Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў пра парушэнні правоў чалавека ў Еўрапейскім Звязе.

Шэф расейскага МЗС Сяргей Лаўроў, выступаючы падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту міжнародных адносінаў, закрануў праблему жыхароў без грамадзянства ў краінах Балтыі. Ён заявіў, што Расея не можа спакойна ставіцца да парушэння правоў чалавека і канвенцыі пра рэгіянальныя мовы ў Еўразвязе.

«Мы хочам пазбавіцца шурпатасцяў у нашых адносінах з Эстоніяй. Мы выступаем за аднаўленне працаў у памежных пытаннях і пачатак перамоваў пра новую памежную дамову, але мы не будзем у дыялогу з урадам Эстоніі ды кіраўніцтвам Еўразвязу заплюшчваць вочы на шэраг абавязацельстваў паводле Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і Еўрапейскай канвенцыі аб рэгіянальных мовах», – заявіў Лаўроў.{movie}Лаўроў: Жыхары без грамадзянства – ганьба для ЕЗ|right|6145{/movie}

Ён удакладніў, што інстытуту жыхароў без грамадзянства няма ў міжнародным праве.

«Самая вялікая праблема ў нашых адносінах з прыбалтыйскімі краінамі – гэта праблема «без грамадзянства». Гэта ганьба для Еўрапейскага Звязу, гэта ганьба для НАТО, які ўяўляе з сябе не столькі ваенны блок, колькі школу дэмакратыі», – выказаўся галоўны расейскі дыпламат.

Ён дадаў, што захаванне статусу «без грамадзянства» – недапушчальнае. Лаўроў падкрэсліў неабходнасць аўтаматычна надаваць грамадзянства дзецям, якія нарадзіліся ў сем’ях неграмадзянаў, а таксама пажылым людзям, якім цяжка вывучыць замежную мову.

belsat.eu

Стужка навінаў