Лацінаамерыканскі карнавал на Дзень гораду ў Маскве


У суботу, 1 верасня, на праспектах расейскай сталіцы танцоры ў маляўнічых строях танцавалі самбу.

Традыцыйны Дзень гораду ў Маскве прайшоў сёлета ў лацінаамерыканскім стылі. Па сталіцы Расеі ў яскравым шэсці пад музыку і ў танцавальным рытме прайшлі шматлікія артысты, апранутыя ў бразільскія і мексіканскія карнавальныя касцюмы.

Шматлікія гледачы з энтузіязмам віталі лацінаамерыканскі карнавал, а шмат хто далучаўся да танцу.

Пад вечар на Краснай плошчы адбыўся канцэрт ваенных аркестраў, якія выконвалі класічную, ваенную і народную музыку. Пад крамлёўскімі мурамі выступілі: прэзідэнцкі аркестр Расейскай Федэрацыі, музычны корпус Бундэсвэру Нямеччыны, італьянскія карабінеры і французскія гусары.

Арганізатары імпрэзы паведамляюць, што ў святкаванні Дня гораду ў Маскве ўзялі ўдзел каля 56 тыс. чалавек.{movie}Карнавал на Дні гораду ў Маскве|right|6144{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў