На Свята пісьменства прыгналі аўтазакі


У Глыбокім – беспрэцэдэнтныя захады бяспекі: забароненыя нават парасоны.

Чытач сайту westki.info спачатку заўважыў у Глыбокім два аўтазакі ды некалькі дзясяткаў спецназаўцаў у форме ля праваслаўнага сабору. Яшчэ па адным спецаўтамабілі ён убачыў пазней ля раённага аддзелу міліцыі ды “белага дому”. Гэта адбывалася ў пятніцу.

Святочная праграма Дзён беларускага пісьменства распачалася ў аўторак, асноўныя імпрэзы прызначаныя на суботу і нядзелю, 1–2 верасня. Міліцыянты перакрылі восем вуліцаў і надрукавалі доўгі спіс таго, чаго нельга браць з сабою. Сярод іншага, у ім апынуліся парасоны, кубкі ды складныя крэслы.

belsat.eu

Стужка навінаў