Аўстралійка перад выступам у Менску... зашыла рот


Яна перарэзала ніткі падчас перформансу на фестывалі „Навінкі-2012”.

Адкрыццё 14-га фестывалю перформансу прайшло 1 верасня ў Музеі сучаснага мастацтва ў Менску. Сёлета на імпрэзе свае працы прэзентавалі 10 мастакоў з шасці краінаў свету і 16 беларускіх артыстаў.

Адным з перформансаў цырымоніі адкрыцця стала выступленне артысткі з Аўстраліі Анны Вояк, якая папярэдне зашыла сабе рот, каб у хадзе перформансу вызваліцца і закрычаць.

Куратар Віктар Пятроў распавёў, што за гісторыю фестывалю ў ім паўдзельнічалі больш за 200 замежнікаў, якія паказалі звыш 300 перформансаў. Паводле яго, канкрэтнай праграмы няма: «Мастак – гэта свабодная асоба, ён сам выбірае кірунак, ідэю, мы і гледачы можам яму толькі дапамагаць». Праўда, мастацтва гэтае – не самае простае для разумення, яно вымагае ад гледача часу і высілкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў