Першае беларускае золата на Паралімпіядзе


Плывец Ігар Бокій прынёс Беларусі першы залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях-2012, якія распачаліся 29 жніўня ў Лондане.

Спартовец з Бабруйску, якому споўнілася толькі 18 гадоў, заваяваў нашай краіне першы медаль на Паралімпійскіх гульнях–2012 у Лондане, здабыўшы 31 жніўні золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем у катэгорыі S13, паведамляе БЕЛТА.

Юнак пераадолеў дыстанцыю за 55,50 с, усталяваўшы паралімпійскі рэкорд.

Пасля першай паловы дыстанцыі беларус, які носіць тытул чатырохразовага чэмпіёна Еўропы, быў другім, але потым здолеў захапіць лідарства, апярэдзіўшы на фінішы расейца Рамана Дубавога (56,37 с), за якім срэбра, і аўстралійца Тымаці Анталфі (Timothy Antalfy) (56,48 с), які атрымаў бронзу.

У Паралімпіядзе Беларусь займае пакуль 23 месца з адным залатым медалём. Наперадзе Кітай з 13 залатымі, 10 срэбнымі ды 11 бронзавымі медалямі. На наступных месцах – Аўстралія і Украіна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары