Жахлівая аварыя ў Азербайджане: аўтобус сутыкнуўся з цягніком


{movie}Аварыя ў прыгарадзе Баку|left|6122{/movie}Праўдападобна, што кіроўца пасажырскага аўтобуса праігнараваў чырвонае святло на чыгуначным пераездзе. Аўтобус адкінула на некалькі метраў, 6 чалавек загінулі на месцы, яшчэ 47 моцна пацярпелі.

Здарэнне адбылося ў прадмесці Баку. Аўтобус вёз людзей з працоўнага пасёлку Лёкбатан, прыкладна за 25 кіламетраў на захад ад сталіцы, у Баку на працу.

10 чалавек застаюцца ў шпіталях у цяжкім стане, а 18 пасажырам дактары аказалі медычную дапамогу і адпусцілі дадому. Паліцыя расследуе інцыдэнт.

belsat.eu

Стужка навінаў