Уладар пярсцёнкаў з Горадні сабраў унікальную калекцыю. Агляд падзеяў культуры.


Уладар пярсцёнкаў – гэтак можна назваць гарадзенца Дзмітрыя Шэўчыка. Ягоная калекцыя старажытных ўпрыгажэнняў робіць уражанне выглядам і разнастайнасцю, але колькасці пярсцёнкаў Дзмітрый і сам дакладна не ведае – іх ад дзвюх да трох соцень. Самы старажытны з іх мае больш за тысячу гадоў. А пачалося ўсё 3 гады таму, калі сябар падарыў яму некалькі старых пярсцёнкаў.

Папаўняе Дзмітрый Шэўчык сваю калекцыю ў асноўным, шукаючы лотаў у інтэрнеце. У бліжэйшых планах аматара гісторыі значыцца арганізацыя пярсцёнкаў паводле перыяду і месца паходжання ды выстаўленне экспазіцыі на свяце горада. Таксама калекцыянер кажа, што з задавальненнем дасць пярсцёнкі на экспазіцыю Гарадзенскага музею.{movie}Агляд падзеяў культуры (31.08.2012)|right|6121{/movie}

Іншыя тэмы: свет пабачыў перавыдадзены “Буквар” 1767-га года. На Тайвані пачаўся фестываль духаў.

belsat.eu

Стужка навінаў