Праваабарончую «Платформу» могуць закрыць


Улады спрабуюць ліквідаваць арганізацыю, якая збірае інфармацыю пра катаванні ў беларускіх турмах. Першае паседжанне суда – 3 верасня.

Інспекцыя падаткаў і збораў накіравала адпаведны пазоў у Гаспадарчы суд Менску. У “Платформе” гавораць, што такое развіццё падзеяў не сталася нечаканасцю для праваабаронцаў. “Апошнім часам на ўстанову аказваецца актыўны ціск, відавочна, што і зварот у суд з мэтаю ліквідацыі ўстановы – гэта чарговае звяно ў ланцугу пераследу праваабаронцаў”, – гаворыцца на сайце арганізацыі.

Цягам апошніх месяцаў падатковая інспекцыя два разы штрафавала арганізацыю – першы раз за нібыта несвоечасовую справаздачу пра падатак на прыбытак, другі – за “неінфармаванне падатковага органу аб змене месца знаходжання ўстановы”. Агулам “Платформу” аштрафавалі на 4 млн рублёў.

{movie}Юрый Лінга распавядае пра катаванні і здзекі ў калоніі. (Архіў)|right|6120{/movie}Праваабаронцы наўпрост звязваюць гэты пераслед са сваёй дзейнасцю. Кіраўнік грамадскага аб’яднання “Платформа” Андрэй Бандарэнка ў свой час правёў за кратамі амаль 2 гады – нібыта за махлярства, аднак быў вызвалены з фармулёўкаю “праз адсутнасць складу злачынства”. З таго часу ён пачаў займацца праваабарончаю дзейнасцю. Дзякуючы “Платформе” сталі вядомы факты катавання ў беларускіх калоніях. А сам Бандарэнка неаднаразова крытыкаваў дзеянні беларускіх праваахоўных органаў.

belsat.eu

Стужка навінаў