Купюры 10 і 20 рублёў неўзабаве стануць рэдкасцю


Нацбанк адмаўляецца ад выпуску гэтых самых дробных банкнотаў – друкаваць іх стала проста нявыгадна.

Рашэнне спыніць выпуск банкнотаў прынятае “з мэтаю скарачэння дзяржаўных выдаткаў на іх выраб, немэтазгоднасцю далейшага выкарыстання ў наяўным грашовым абарачэнні”, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі ды грамадскіх сувязяў Нацбанку.

Банкноты наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 г. будуць заставацца ў абарачэнні да 28 лютага 2013 г. і абавязковыя да прыёму паводле намінальнага кошту пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Паведамляецца таксама, што абмен названых банкнотаў можна ажыццявіць без абмежаванняў і без збірання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 50 рублям: з 1 сакавіка 2013 г. да 30 верасня 2013 г. уключна – у Нацбанку і банках краіны, а з 1 кастрычніка 2013 г. да 31 сакавіка 2014 г. уключна – у Нацбанку.

1 красавіка 2014 г. гэтыя банкноты будуць выключаныя з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі, падкрэсліваюць у Нацыянальным банку.

belsat.eu

Стужка навінаў