Францыя: мэр Марселю просіць увесці ў горад войскі


Мясцовая паліцыя не здольная раззброіць злачынныя групоўкі ў рэгіёне. Зварот кіраўніка гораду быў прыняты пасля крывавага забойства двух маладзёнаў у выніку жорсткай барацьбы наркагандляроў за сферы ўплыву.

“Калі мы бачым сёння, што малады чалавек быў знойдзены мёртвым, ягонае цела расстралялі з аўтамата Калашнікава, калі мы бачым зброю, якою карыстаюцца злачынцы, калі мы прыгадаем факт, што 20 чалавек былі забітыя да гэтага часу ў Марселі, то я думаю, што мы мусім зрабіць усе неабходныя захады і ўвесці войскі”, – заявіла Самія Галі, сенатар ад Сацыялістычнай партыі ды кіраўніца двух праблемных раёнаў у паўночным Марселі.

{movie}Напад на інкасатараў у Марсэлі|left|6098{/movie}Паводле звестак паліцыі, у Марселі ад пачатку года ў разборках паміж наркагандлярамі забітыя 12 чалавек, – пры тым, што за ўвесь мінулы год забілі 13 чалавек. Праваахоўнікі мяркуюць, што такі значны рост забойстваў можа быць звязаны з эрозіяй закону і парадку ў горадзе, ахопленым эканамічным крызісам, а таксама вялікаю колькасцю зброі, перадусім танных аўтаматаў Калашнікава, якія трапілі ў рэгіён пасля вайны на Балканах.

Кульмінацыяй разгулу злачыннасці ў горадзе можна лічыць напад на інкасатараў пасярод дня ў чэрвені 2010 г. Тады бандыты здолелі падарваць браняваны аўтамабіль і скрасці каля 1 млн еўраў.

„Забойствы сталіся руцінаю”

{movie}Ці трэба ўводзіць войскі ў Марсэль?|left|6099{/movie}Марсельцы неадназначна ставяцца да магчымага ўводу войскаў.

“Войска ўсё адно не прыносіць ніякай карысці, калі дыслакуецца ў Іраку, а тут бы яно нам спатрэбілася”, – кажа адзін з мясцовых жыхароў.

“Войска – можа, трохі і замоцна, але ж мы будзем пачувацца больш бяспечна”, – сказаў другі.

“Войскі заўжды могуць прыйсці, але гэта нічога не зменіць, бо бачыць мёртвых людзей ў Марселі стала руцінаю”, – падзяліўся меркаваннем марселец.

Вінаватае беспрацоўе?

Марсель зазнае эканамічны спад і высокае беспрацоўе, і застаецца буйным цэнтрам у схеме абароту наркотыкаў з Паўночнай Афрыкі ва Усходнюю і Паўночную Еўропу.

Разгортванне арміі для барацьбы са злачыннасцю не было б прэцэдэнтам у Заходняй Еўропе. Італія першая выкарыстала войска ў Сіцыліі на пачатку 1990-х гг. пасля забойства двух суддзяў, што вялі справы супраць мафіі. У 2008 г. каля пяцісот вайскоўцаў былі разгорнутыя ў Кастэль-Вальтурна, на поўдні краіны, пасля нападу, здзейсненага мясцовай мафіяй, у выніку якога загінулі сем чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў