Мінімум Галівуду ў Венецыі. Агляд падзеяў культуры


Працягваем сачыць за Венецыянскім кінафестывалем. Учора ўвечары яго ўрачыста адкрыла польская акторка Кася Смутняк. Мінімум галівудскіх фільмаў і адпаведна галівудскіх зорак на сёлетнім фестывалі арганізатары патлумачылі крызісам зоны еўра. З гэтай жа прычыны найстарэйшы кінаадбор у Еўропе стаў больш камерцыйным.

{movie}Агляд падзеяў культуры |left|6095{/movie}АЛЬБЭРТА БАРБЭРА, ДЫРЭКТАР ВЕНЕЦЫЯНСКАГА КІНАФЕСТЫВАЛЮ:
“Кінафестывалі ў Таронта, Гон-Конгу, Пу-Сане не толькі збіраюць фільмы з усяго свету, але і запрашаюць бізнесоўцаў да ўдзелу. Я вырашыў прыняць такую прапанову для Венецыянскага фестывалю, каб дапамагчы яму быць больш канкурэнтаздольным на рынку”.

Адкрыў кінафестываль пазаконкурсны прагляд фільму індыйскай рэжысёркі Міры Наір “Фундаменталіст паняволі” з Кейт Гадсан у галоўнай ролі. Што ж да конкурсу, то чакаецца, што найбольшую цікавасць аматараў кіно выкліча стужка “Майстар” Пола Томаса Э́ндэрсана, прысвечаная актуальнай для заходняга свету тэме саенталогіі. “Майстру” таксама ўжо прарочаць прэмію Оскар.

Іншыя тэмы: фестываль вулічнага мастацтва «Баскербас» у Польшчы і кінапрэм’еры беларускага пракату.

Стужка навінаў