Блогер Яўген Ліпковіч адправіў Лукашэнкам бандэроль з падарункам


Плюшавы мядзведзік і віншавальны ліст – гэтак вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч павіншаваў кіраўніка краіны і ягонага малодшага сына з народзінамі.

“Дарагія Аляксандр Рыгоравіч і Мікалай Аляксандравіч, віншую вас з вашымі днямі народзінаў і зычу вам у гэты дзень шчасця ды чыстага і яснага неба над галавою”, – гаворыцца ў віншавальным лісце.

Сёння Аляксандру Лукашэнку спаўняецца 58 гадоў. “30 жніўня – дзень народзінаў паводле дакументаў, адзначае ж прэзідэнт свой дзень нараджэння 31 жніўня, разам з сынам Мікалаем”, – паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Зрэшты, дадаў ён, “і 30, і 31 жніўня для прэзідэнта будуць звычайнымі працоўнымі днямі”. “Кіраўнік дзяржавы неяк асабліва гэтых дзён не вылучае”, – сказаў кіраўнік прэс-службы.

belsat.eu

Стужка навінаў