Ярмошына байкоту не баіцца


Зняцце апазіцыйнымі партыямі сваіх кандыдатаў з выбараў не паўплывае на хаду кампаніі, упэўненая старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Напярэдадні выбараў зняць сваіх кандыдатаў маюць намер партыі АГП і БНФ. Агулам ад гэтых партыяў зарэгістраваныя 68 кандыдатаў.

Наўрад ці дарэчы казаць, што яны зменяць раскладку, – сказала Ярмошына. – На выбарах хутчэй дарэчна казаць пра канкурэнцыю паміж кандыдатамі, якія прэзентуюць улады, і нейкімі незалежнымі кандыдатамі”.

Паводле Ярмошынай, кандыдаты, якія прэзентуюць апазіцыйныя партыі, не змогуць істотна паўплываць на рашэнне выбарцаў. “Прынамсі, гэта так, калі верыць звесткам тых сацыялагічных даследаванняў, якія ў нас ёсць”, – заявіла Ярмошына.

belsat.eu

Стужка навінаў