Масквічы пра Лукашэнку: Здымаць яго трэба


https://youtu.be/ei3r2-oM2rY
Афіцыйная Масква ігнаруе сілавы разгон маніфестацыі 19 снежня і не мае нараканняў што да празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў у Беларусі. Іншае меркаванне – у шараговых жыхароў сталіцы Расеі.

“Мяняць яго трэба. Што ён, гэты “бацька” ваш – не ад гэтага свету, – кажа адзін з мінакоў. Мне здаецца, няма такога падтрымання, пра якое пішуць у СМІ – 80%. Ну няма гэтага”. “Я думаю, яму ўжо трэба і меру ведаць, сысці”, – дадае іншая рэспандэнтка.

Зрэшты, карэспандэнты “Белсату” пачулі добрыя словы на адрас кіраўніка дзяржавы. “Ён у вас рашучы, парадак трымае, і я вельмі задаволеная, што Беларусь у такім стане. Але не заўсёды ён лаяльны да Расеі – гэта адзінае”, – заявіла адна з жыхарак Масквы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары