Сем кандыдатаў у статусе падазраваных


У справе аб масавых закалотах 19 снежня праходзяць 18 падазраваных: кандыдаты на прэзідэнцтва, кіраўнікі іхных штабоў, журналісты. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня распачалі крымінальныя справы паводле арт. 293 ч. 1, 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Масавыя беспарадкі”, а таксама паводле арт. 339 “Хуліганства”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзіў інфармацыю, паводле якой падазраванымі ў злачынствах з’яўляецца 21 чалавек.

Падазраваныя ў крымінальнай справе паводле арт. 293 ч. 1, 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Масавыя беспарадкі”:

1. Уладзімір Някляеў, кандыдат на прэзідэнцтва;
2. Андрэй Саннікаў, кандыдат на прэзідэнцтва;
3. Рыгор Кастусёў, кандыдат на прэзідэнцтва;
4. Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар перадвыбарчага штабу А. Саннікава;
5. Аляксей Міхалевіч, кандыдат на прэзідэнцтва;
6. Віталь Рымашэўскі, кандыдат на прэзідэнцтва;
7. Павал Севярынец, давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага;
8. Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”;
9. Ірына Халіп, журналістка, жонка Андрэя Саннікава;
10. Наталля Радзіна, журналістка, рэдактарка інтэрнэт-сайту charter97.org;
11. Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі;
12. Настасся Палажанка, намесніца старшыні “Маладога фронту”;
13. Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік перадвыбарчага штабу У. Някляева;
14. Аляксандр Фядута, палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штабу У. Някляева;
15. Мікалай Статкевіч, кандыдат на прэзідэнцтва;
16. Аляксандр Класкоўскі, былы працаўнік міліцыі;
17. Уладзімір Кобец, кіраўнік перадвыбарчага штабу А. Саннікава;
18. Дзмітрый Вус, кандыдат на прэзідэнцтва.

Паводле Крымінальнага кодэксу, арганізацыя масавых беспарадкаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў. Удзел у масавых беспарадках – ад трох да васьмі гадоў.

У дачыненні яшчэ трох чалавек, затрыманых прэвентыўна, яшчэ 18 снежня, распачалі крымінальную справу паводле артыкулу “Хуліганства”:

1. Зміцер Дашкевіч, старшыня “Маладога фронту”;
2. Эдуард Лобаў, актывіст “Маладога фронту”;
3. Дзяніс Лазар, актывіст “Маладога фронту”.

Паводле Крымінальнага кодэксу, ім можа пагражаць зняволенне ад трох да дзесяці гадоў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары